У Бразіліі ў заапарку львіца забіла 19-гадовага хлопца. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Інцыдэнт адбыўся на паўночным усходзе краіны — у горадзе Жуан-Песоа (штат Параіба). Малады чалавек пракраўся ў заапарк Arruda C mara. Журналістам стала вядома, што юнак узлез на агароджу вышынёй больш за 6 м і спусціўся ў вальер ільвіцы. Учынак аказаўся фатальным.
Праваахоўнікі высвятляюць прычыны здарэння.