Top.Mail.Ru
193

Каля берагоў Стамбула сутыкнуліся два танкеры

Два танкеры сутыкнуліся каля берагоў Стамбула ў раёне Кючукчэкмеджы, перадае БелТА.



Пасля атрымання паведамлення аб надзвычайным здарэнні на месца былі накіраваны выратавальная група з галоўнага ўпраўлення берагавой бяспекі і выратавальны буксір Rescue-9.

Адзін з танкераў Kalbajar даўжынёй 141 м, які ішоў пад сцягам Азербайджана, ужо выратавалі. Працягваюцца работы па выратаванні другога танкера — Alatepe даўжынёй 115 м. Як удакладняе РІА «Новости» са спасылкай на турэцкае Міністэрства транспарту і інфраструктуры, ён ішоў пад сцягам Турцыі.

Прычына сутыкнення высвятляецца. 

Агенцтва адзначае, што сёння ў Стамбуле назіраецца ўраганны вецер, у сувязі з чым адменены шэраг паромных маршрутаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю