15 гадоў таму — 11 красавіка 2011 года — у 17.55 на станцыі «Кастрычніцкая» ў Мінскім метрапалітэне пры выбуху загінулі людзі, многія атрымалі раненні і калецтвы.
Ля станцыі метро ўстаноўлены знак «Рака памяці», каля якога штогод у гэты дзень выстаўляецца ганаровая варта з супрацоўнікаў метрапалітэна. Сюды прыходзяць родныя і блізкія загінулых, а таксама неабыякавыя людзі.
Сёння дырэктар метрапалітэна Аляксей Шылаў і прадстаўнікі структурных падраздзяленняў прадпрыемства хвілінай маўчання ўшанавалі памяць ахвяр той трагедыі. Да падножжа знака паклалі жывыя кветкі.