Top.Mail.Ru

Лялькі выйдуць у горад і зладзяць забег: у Дзятлаве 14 чэрвеня пройдзе абласны фестываль

Фестываль збярэ ўдзельнікаў з розных куткоў Беларусі: у Дзятлаве чакаюць калектывы з Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.


Абласны фестываль роставых лялек 14 чэрвеня збярэ ў Дзятлава 14 тэатраў гульні з трох рэгіёнаў Беларусі, паведамілі БелТА ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры.

Дзіўным відовішчам парадуе дзятлаўчан і гасцей горада святана вуліцы райцэнтра выйдуць дзясяткі роставых лялек. Горад ператворыцца ў казачную пляцоўку для сустрэч з любімымі мультыплікацыйнымі героямі, яркіх фотасесій і конкурсаў.
«Фестываль, якому ў Беларусі няма аналагаў, стаў адным з культурных брэндаў раёна. Роставыя лялькі, гуляючы з дзецьмі, трансліруюць каштоўнасці сям’і, дружбы, сумленнасці, узаемадапамогі і ўпэўненасці ў сваіх сілах, — расказалі арганізатары. — Мэты фестывалю — папулярызацыя і актывізацыя тэатральна-гульнявога жанру, павышэнне прафесійнага ўзроўню культарганізатараў, вядучых сюжэтна-забаўляльных праграм, стварэнне новых інтэрактыўных форм работы».
Асноўнай пляцоўкай свята стане адна з цэнтральных плошчаў Дзятлава, дзе можна будзе не толькі ўбачыць любімых герояў мультфільмаў ужывую, але і паразмаўляць, зрабіць памятныя фатаграфіі.

Упершыню на фестывалі адбудзецца незвычайная падзея — забег роставых лялек. Пакуль персанажы будуць спаборнічаць, гледачы змогуць палюбавацца вялізнымі Сонікам, Катом, Марожаным, Папугаем, Клаўнесай і іншымі персанажамі, якія прабягуць стомятроўку. Забег роставых лялек будзе асвятляць вядомы беларускі аграблогер Дзяніс Трафімчык з аграгарадка Круцілавічы.
  • Фестываль збярэ ўдзельнікаў з розных куткоў Беларусі: у Дзятлаве чакаюць калектывы з Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.
Акрамя канкурсантаў, у гэты дзень у горадзе будуць працаваць пляцоўка Дзятлаўскага РАНС «Вакацыі без дыму і агню», лакацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі «У гасцях у казкі» і Казлоўшчынскага дома культуры «Гульні нашага двара». Удзельнікам свята прапануе квэст-гульню «У пошуках скарбаў Радзівілаў» Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю