Top.Mail.Ru

Лясгасы Беларусі пачалі гандаль пелетамі анлайн

У Беларусі лясгасы пачалі гандаль пелетамі анлайн. Беларусам прапануюць як платную паслугу дастаўкі, так і магчымасць самавывазу прадукцыі, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.


У выпадку, калі ў грамадзяніна ёсць паліўная кніжка, якая дае права на льготы, яе неабходна будзе асабіста прад’явіць у лясгасе для ацэнкі.

Цэны ў лясгасах на пелеты фіксаваныя. Кошт адной тоны ў лясгасах-вытворцах — 210 рублёў (без уліку дастаўкі), для ўладальнікаў паліўных кніжак — 50 рублёў (да 3,6 т). Калі прадукцыя набываецца ў лясгасах, якія не маюць уласнай вытворчасці, у кошт уключаюцца таксама выдаткі на дастаўку паліўных гранул ад найбліжэйшага лясгаса-вытворцы. Грамадзяніну пры гэтым дадатковых дзеянняў здзяйсняць не патрабуецца, растлумачылі ў ведамстве.

Дарэчы, першая анлайн-заяўка на пелеты ўжо паступіла. Грамадзянін замовіў 5 т пелет праз тэлеграм-бот у Смаргонскім доследным лясгасе.

Пашырэнне магчымасцяў анлайн-гандлю пры гэтым не адмяняе класічных спосабаў набыцця прадукцыі для ацяплення — на гандлёвых пляцоўках «Лясны домік» і праз звароты непасрэдна ў лясгасы.

Мінлясгас асобна звяртае ўвагу, што цэны ў іншых вытворцаў і прадаўцоў пелет (арганізацый прыватнай формы ўласнасці) могуць адрознівацца ад кошту прадукцыі ў дзяржаўных лясгасах.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю