Top.Mail.Ru

Лясгасы Беларусі за тыдзень прыбралі амаль 2 тыс. га бураломаў і сухіх дрэў

Лясгасы прадаўжаюць разробліванне бураломаў і насаджэнняў, якія ўсыхаюць. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінлясгаса.

Толькі за мінулы тыдзень лесагаспадарчыя ўстановы разрабілі 1,9 тыс. га дрэў, што пацярпелі ад непагоды і наступстваў змены клімату. Агульны аб’ём загатаванай на пацярпелых участках драўніны склаў 210 тыс. кубаметраў. У тым ліку суцэльнымі санітарнымі высечкамі пройдзена 563 га, на якіх загатавана 186 тыс. кубаметраў драўніны.

«Прыярытэтная ўвага ўдзялялася разробліванню ветравальна-бураломных насаджэнняў. За мінулы тыдзень такія ўчасткі разроблены на плошчы звыш 1 тыс. га, у тым ліку на 366 га праведзены суцэльныя санітарныя высечкі», — расказалі ў прэс-службе.

Загатаваная драўніна рэалізуецца спажыўцам і ўключаецца ў абарот.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю