З 15 снежня Дзяржаўная лясная ахова пяройдзе на ўзмоцнены рэжым, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінлясгаса.
Мэта — прадухіліць незаконную высечку дрэў для сустрэчы Новага года. Як паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення лясной гаспадаркі Мінлясгаса Віктар Звяртоўскі, у склад рэйдавых груп разам з работнікамі лясной галіны ўвойдуць прадстаўнікі ДАІ і Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Асаблівая ўвага будзе ўдзелена патруляванню ўчасткаў ляснога фонду, размешчаных паблізу населеных пунктаў і аўтадарог. «Значна прасцей набыць елку законным спосабам. Першыя ёлачныя кірмашы адкрыюцца ўжо з 15 снежня», — праінфармаваў Віктар Звяртоўскі.