Пра здарэнне паведамілі ў «Прысталіччы».
У аграгарадку Крупіца жыхары дома ўсю ноч не маглі заплюшчыць вачэй з-за лятучай мышы, якая пасялілася ў іх. Занепакоеныя гаспадары звярнуліся па дапамогу да ратавальнікаў, якія, прыбыўшы на месца, злавілі начнога госця і выпусцілі яго ў натуральнае асяроддзе пражывання.