На спаборніцтвы заявіліся мацнейшыя беларускія лёгкаатлеты, а таксама прадстаўнікі Расіі, Ірана і Узбекістана. У першы дзень турніру былі разыграны 16 індывідуальных камплектаў узнагарод, беларусы атрымалі перамогі ў дзевяці фіналах, расіяне — у шасці, іранцы — у адным.
Залатыя медалі Кубка краіны заваявалі нашыя Максім Несцярэнка, Віялета Казлоўская (абодва — трайны скачок), Яўген Багуцкі (кіданне дыска), Арцём Калачоў, Таццяна Шабанава (абодва — 1500 м), Дзмітрый Іваненка, Іна Новік (абодва — 3000 м з перашкодамі), Алена Трус (штурханне ядра) і Дзмітрый Марфушкін (скачкі з шастом).
У другі і заключны дзень спаборніцтваў 6 жніўня на стадыёне «Дынама» адбудуцца 20 фіналаў. Вынікі Кубка Беларусі ва ўмовах бягучага адхілення нашых і расійскіх лёгкаатлетаў ад стартаў на сусветнай арэне будуць прыраўнаваны да рэзультатаў чэмпіянату Еўропы, які пройдзе ў Бірмінгеме з 10 па 16 жніўня.