Top.Mail.Ru
228

Легкавушка збіла 13-гадовага веласіпедыста ў Мастоўскім раёне

У Мастоўскім раёне легкавушка збіла 13-гадовага веласіпедыста. Пра гэта паведамілі ва УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама. 


Як адзначылі ў ведамстве, інцыдэнт адбыўся 28 чэрвеня днём у аграгарадку Дубна. 47-гадовы вадзіцель легкавушкі «Сітраен» рухаўся па вул. Савецкая з боку вул. Школьная. Пры праездзе скрыжавання нераўназначных дарог ён не даў перавагу ў руху непаўналетняму веласіпедысту, які перасякаў праезную частку справа налева па ходзе руху аўтамабіля і дапусціў з ім сутыкненне.

У выніку дарожна-транспартнага здарэння 13-гадовага падлетка даставілі ў бальніцу з траўмамі. 

Па факце ДТЗ прызначаная праверка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю