Top.Mail.Ru
222

Лю Гачжун: Адносіны Кітая і Беларусі дэманструюць станоўчую дынаміку развіцця

Адносіны Кітая і Беларусі дэманструюць станоўчую дынаміку развіцця. Пра гэта заявіў намеснік прэм’ера Дзяржаўнага савета Кітая Лю Гачжун на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае БелТА.

У першую чаргу высокі госць падзякаваў кіраўніку беларускай дзяржавы за магчымасць сустрэчы і перадаў Аляксандру Лукашэнку сяброўскае прывітанне і найлепшыя пажаданні ад Старшыні КНР Сі Цзіньпіна.

«У апошнія гады кітайска — беларускія адносіны дэманструюць вельмі станоўчую дынаміку развіцця і выйшлі на беспрэцэдэнтна высокі ўзровень усепагоднага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства, — падкрэсліў Лю Гачжун. — Гэта стала магчымым, вядома, перш за ўсё дзякуючы стратэгічнаму кіраўніцтву лідараў дзвюх краін. Гэта таксама з’яўляецца выдатным вынікам пастаяннага ўмацавання палітычнага ўзаемадаверу, нарошчвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і ўмацавання двухбаковага ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю