Умацаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцяў дазваляе павышаць бяспеку ў свеце. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Каранік перад міжнародным форумам «Сям’я — аснова дэмаграфічнага патэнцыялу дзяржавы», паведамляе БелТА.
«Умацаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, стымуляванне нараджэння дзяцей спрыяюць як умацаванню дэмаграфічнай бяспекі, так і ў цэлым бяспекі ў свеце», — сказаў Уладзімір Каранік.
З ягоных слоў, праблемы з глабальнай бяспекай часткова звязаныя з тым, што ў некаторых краінах адбылася дэвальвацыя традыцыйных сямейных каштоўнасцяў. У сувязі з гэтым намеснік прэм’ер-міністра працытаваў словы Маці Тэрэзы, якая на пытанне, што можна зрабіць для ўмацавання міру ва ўсім свеце, адказала проста: «Ідзіце дадому і любіце сваю сям’ю».
«Менавіта адказнае стаўленне да будучых пакаленняў, да дзяцей, унукаў — гэта прыкмета сталасці як асобнага чалавека, так і грамадства і дзяржавы ў цэлым», — сказаў Уладзімір Каранік.