Top.Mail.Ru

«Людзі хочуць жыць у сваёй краіне свабодна». Лукашэнка пра недапушчальнасць перагібаў у рабоце кантралёраў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Мінску 30 красавіка заявіў аб недапушчальнасці перагібаў у рабоце кантралёраў, паведаміла БелТА. 


Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на нядаўнюю размову са старшынёй Камітэта дзяржкантролю (КДК) Васілём Герасімавым, у якой ішла размова аб недапушчальнасці перагібаў у рабоце кантралёраў. «Я проста хачу падкрэсліць — і ўраду, і губернатарам, і асабліва нашым парламентарыям. Васіль Мікалаевіч (Герасімаў. — Заўв. БелТА) гэта засвоіў. Мы ні ў якім разе не павінны перайсці нейкую чырвоную лінію ў адносінах з нашым грамадствам і нашымі людзьмі, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Ні ў якім разе мы не павінны заціскаць людзей так, што яны (асабліва кіраўнікі) будуць азірацца на кожны шоргат. Людзі хочуць жыць у сваёй краіне свабодна».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю