Парламентарыі — аб высокай электаральнай актыўнасці беларусаў.
Аляксандр Багель, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, дырэктар ААТ «Світанак» імя К.П. Арлоўскага».
— Ад кожнага з нас залежыць, як мы будзем жыць у будучым, і людзі гэта разумеюць. Радуе, што нашы людзі салідарныя ў гэтых думках. На іх вачах за 30 гадоў адбыўся імклівы рух наперад. Мы будуем дарогі, жыллё, сучасныя аўтаматызаваныя фермы, асвойваем перадавыя тэхналогіі і робім свае адкрыцці. І не збіраемся прыпыняцца на дасягнутым.
Не сумняваюся, што народ зробіць правільны выбар. Падчас сустрэч з людзьмі я часта чую словы падзякі ў адрас кіраўніцтва дзяржавы за стабільнасць, мір, устойлівае развіццё эканомікі. Беларусы задаволены якасцю свайго жыцця, разумеюць усю крохкасць гэтага свету, занепакоеныя тымі падзеямі, якія адбываюцца вакол краіны. Яны хочуць, каб іх дзеці і ўнукі жылі ў квітнеючай краіне. Сельская гаспадарка, дзе я доўгі час працую, пастаянна адчувае на сабе дапамогу з боку дзяржавы. Перакананы, што так будзе і ў далейшым. І наш аграпрамысловы комплекс гатовы і надалей уносіць уклад у харчовую бяспеку нашай краіны.
Ад нас залежыць, як мы будзем далей. Трэба самааддана працаваць, выхоўваць дзяцей, не забываць нашых гераічных продкаў. Пакаленне пераможцаў павінна з гонарам несці гэта званне. Наша моц ў адзінстве, справядлівасці і перакананасці ў тым, што мы знаходзімся на адзіна правільным шляху развіцця краіны.
Ірына Даўгала, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў:
— Сёння наўрад ці знойдзецца чалавек у нашай краіне, які не ведаў бы пра тое, што ў нас ідзе самая важная палітычная электаральная кампанія — выбары Прэзідэнта Беларусі. Вядома ж, акрамя інфармацыйнага забеспячэння ўсімі відамі сродкаў масавай інфармацыі, інтэрнет рэсурсамі, сацыяльнымі сеткамі, ідуць сустрэчы ў працоўных калектывах, з насельніцтвам па месцы жыхарства дэпутатамі ўсіх узроўняў, прадстаўнікамі дзяржаўных органаў.
Жывыя зносіны з людзьмі — гэта заўсёды, як глыток паветра. Яны хітраваць не будуць, проста і даходліва скажуць, што добра, а што, мякка скажам, не вельмі. Таму падчас сустрэч яскрава бачна, што людзі не проста настроены ўдзельнічаць у выбарах, яны выбары чакаюць. На адным з участкаў маладыя выбаршчыкі заявілі, што «галасаваць прыйдзем датэрмінова, а ў дзень выбараў таксама прыйдзем, таму што на нашым участку заўсёды класная праграма, так што ўсёй сям’ёй на выбары». І такі настрой адчуваецца практычна ўсюды.
Краіна ў чаканні і гатоўнасці да галоўнай палітычнай падзеі, якая без усялякіх сумненняў, пройдзе зладжана, арганізавана і галоўнае, у адпаведнасці з заканадаўствам.
Вячаслаў Даніловіч, намеснік старшыні Пастаяннай камісі па адукацыі, навуцы і культуры Палаты прадстаўнікоў:
— Жаданне грамадзян Рэспублікі Беларусь прымаць актыўны ўдзел у галасаванні на прэзідэнцкіх выбарах сведчыць аб падтрымцы палітычнага курсу дзеючай улады, аб разуменні адказнасці кожнага з нас за лёс нашай краіны за захаванне міру і спакою ў ёй, за захаванне суверэнітэту беларускай дзяржавы. Упэўнены, што беларусы на прыкладзе іншых краін ва ўмовах геапалітычнага «шторму» пераканаліся наколькі важная роля нацыянальнага лідара, яго здольнасць адстойваць інтарэсы народа, забяспечваць эфектыўнае функцыянаванне дзяржаўнага апарату і эканомікі. Сёння як ніколі раней усе мы выдатна разумеем каштоўнасць міру, спакою і суверэнітэту. А гэтыя рэчы вельмі цяжка дасягнуць, але вельмі лёгка страціць.
Фота БелТА