Top.Mail.Ru
102

Лыжныя гонкі і «сНЕЖНАЯ ЭСТАФЕТА»: «Раўбічы» прымаюць «Мінскую лыжню»

У «Раўбічах» сёння шматлюдна. Галоўны зімовы спартыўны комплекс краіны прымае «Мінскую лыжню». Пра гэта паведамляе SB.by.


Балельшчыкі сталі з’язджацца ў «Раўбічы» задоўга да пачатку гонак. Для іх арганізатары падрыхтавалі шмат цікавага: выступленні артыстаў, актыўнасці, смачныя пачастункі. Але галоўнае, вядома, — насычаная праграма спартыўнага свята.

У гэтым годзе ў «Мінскай лыжні» бяруць удзел каля 60 каманд вышэйшых органаў улады, цэнтральных апаратаў сілавых міністэрстваў і ведамстваў, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і не толькі. Яны будуць спаборнічаць у біятлонных эстафетах. У Год Беларускай жанчыны ў праграме з’явілася навінка — лыжная гонка «сНЕЖНАЯ ЭСТАФЕТА»: на старт у ёй выйдуць каманды, у кожную з якіх увойдуць па тры дзяўчыны.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю