Top.Mail.Ru
260

Мабільная сувязь даражэць не будзе

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю падпісала чарговае пагадненне з беларускімі кампаніямі, якія аказваюць паслугі сотавай сувязі.

Як стала вядома, кампаніі А1 і МТС пакуль не будуць павышаць тарыфы на мабільную сувязь. Пагадненні з арганізацыямі дзейнічаюць да канца года.

Затым будзе падпісаны новы дакумент, які будзе захоўваць альбо павышаць дзейныя тарыфы.

Акрамя таго, урад Беларусі зацвердзіў дакумент аб умовах роўнага доступу аператараў электрасувязі да адзінай сеткі. Згодна з Палажэннем, адзіны інфраструктурны аператар — кампанія «Беларускія воблачныя тэхналогіі» — абавязаны будзе забяспечыць роўны доступ усіх аператараў электрасувязі да адзінай сеткі 4G/5G. Для гэтага будуць стварацца аднолькавыя тэхнічныя, арганізацыйна-прававыя і камерцыйныя ўмовы.

Дакументам таксама павышаюцца патрабаванні да ахопу тэрыторыі нашай краіны паслугамі сотавай сувязі і іх якасці. Так, сярэдняя хуткасць перадачы даных па напрамку да абанента ў мабільных сетках да канца 2030 года павінна быць не меншай:

— 135 Мбіт/с у Мінску і абласных цэнтрах (35 — у 2025-м),

— 110 Мбіт/с у раённых цэнтрах, гарадах і пасёлках гарадскога тыпу (15 — у 2025-м),

— 30 Мбіт/с на астатняй тэрыторыі (7 — у 2025-м).

Сяргей КУРКАЧ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю