Top.Mail.Ru
217

Мабільныя датчыкі кантралююць хуткасць на 10 участках дарог Мінска

У Мінску на 10 участках дарог працуюць мабільныя датчыкі кантролю хуткасці. Аб гэтым паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Хуткасны рэжым кантралюецца на праспектах Незалежнасці (60 км/г і 80 км/г), Дзяржынскага (60 км/г), Партызанскім (60 км/г і 70 км/г), вуліцах Маякоўскага, Арлоўскай, Ташкенцкай, Прытыцкага, Ванеева і Ціміразева (на ўсіх — 60 км/г).

Дзяржаўтаінспекцыя просіць аўтамабілістаў быць уважлівымі, выконваць хуткасны рэжым руху і ўлічваць умовы надвор’я.

Фота: БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю