У Мінску 13 жніўня мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на дзесяці ўчастках дарог. Пра гэта паведамляе ўпраўленне ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Дарожную абстаноўку адсочваюць на вуліцах Маякоўскага, Арлоўскай, Прытыцкага, Ванеева і Аранскай. Там абмежаванне хуткасці руху вызначана 60 км/г. Таксама радары працуюць на праспектах Жукава, Партызанскім, Ракасоўскага (60 км/г) і Незалежнасці (60 км/г і 80 км / г). Акрамя таго, мабільныя датчыкі кантралююць сітуацыю на МКАД (90 км/г).
У Дзяржаўтаінспекцыі заклікаюць вадзіцеляў быць уважлівымі за рулём, выконваць хуткасны рэжым руху і ўлічваць умовы надвор’я.