Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці ў Мінску працуюць на дзевяці ўчастках дарог. Аб гэтым БелТА паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці ў Мінску працуюць на наступных участках: пр. Незалежнасці (60, 80 км/г), МКАД (90 км/г), пр. Партызанскі (60 км/г), пр. Жукава (60 км/г), пр. Дзяржынскага (60 км/г), вул. Прытыцкага (60 км/г), вул. Аранская (60 км/г), вул. Маякоўскага (60 км/г), вул. Дзянісаўская (60 км/г).
ДАІ просіць аўтамабілістаў быць уважлівымі, выконваць хуткасны рэжым руху і ўлічваць умовы надвор’я.