Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на 11 участках дарог у Мінску, паведамляе БелТА.
Так, кантроль за хуткасцю руху аўтатранспарту вядзецца на пр. Незалежнасці — тут дзейнічае абмежаванне 60, 80 км/г; МКАД — 90 км/г.
Мабільныя датчыкі кантролю ўстаноўлены на праспектах Партызанскім, Жукава, Прытыцкага, Дзяржынскага і Пушкіна, а таксама на вуліцах Маякоўскага, Радыяльнай, Кальварыйскай, Дзянісаўскай. На названых участках дарог абмежаванне хуткасці складае 60 км/г.
Супрацоўнікі ДАІ просяць аўтамабілістаў быць уважлівымі, выконваць хуткасны рэжым руху і ўлічваць умовы надвор’я.