Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на дзевяці участках дарог сталіцы, паведамілі ва УДАІ УУС Мінскага гарвыканкама.
Так, камеры працуюць на праспектах Партызанскі, Пушкіна і Жукава, вуліцах Аэрадромная, Прытыцкага і Дзянісаўская, дзе дзейнічае абмежаванне ў 60 км/г, а таксама на праспектах Дзяржынскага (60, 70 км/г) і Незалежнасці (60, 80 км/г), на МКАД (90 км/г).
У сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі просяць вадзіцеляў быць уважлівымі, выконваць хуткасны рэжым руху і ўлічваць умовы надвор’я.