У Мінску мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на 10 участках дарог. Пра гэта паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Мабільныя датчыкі кантралююць хуткасць на праспектах Незалежнасці (60 км/г і 80 км/г), Партызанскім, Дзяржынскага і Жукава (на ўсіх — 60 км/г), на вуліцах Радыяльнай, Кальварыйскай, Прытыцкага, Пушкіна і Дамашэўскай (на ўсіх — 60 км/г), а таксама на МКАД (90, 100 км/г).
Дзяржаўтаінспекцыя просіць аўтамабілістаў быць уважлівымі, выконваць хуткасныя абмежаванні і ўлічваць умовы надвор’я.