Top.Mail.Ru
257

Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на 10 участках у Мінску

Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на 10 участках у Мінску, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Хуткасць кантралюецца на праспектах Незалежнасці (60, 80 км/г), Дзяржынскага (70 км/г), Партызанскім (60 км/г), вуліцах Прытыцкага, Маякоўскага, Радыяльнай, Ванеева, Кабушкіна (на ўсіх — 60 км/г), а таксама на МКАД (90 км/г).

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў быць уважлівымі і асцярожнымі на дарогах, захоўваць бяспечную хуткасць і інтэрвал паміж транспартнымі сродкамі, а таксама ўлічваць умовы надвор’я.

Фота: БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю