Дзяржаўтаінспекцыя просіць аўтамабілістаў быць уважлівымі, выконваць хуткасны рэжым руху і ўлічваць умовы надвор’я.
Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць 16 чэрвеня ў Мінску на 10 участках, паведамілі БелТА ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Хуткасны рэжым 60 км/г устаноўлены на праспектах Пушкінскім, Партызанскім і Жукава, а таксама на вуліцах Прытыцкага, Радыяльнай, Ванеева і Ціміразева. Абмежаванні хуткасці таксама дзейнічаюць на пр. Незалежнасці (60, 80 км/г), МКАД (90 км/г) і пр. Дзяржынскага (60, 70 км/г).