Top.Mail.Ru
154

Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на 11 участках дарог Мінска

Кантроль хуткасці ажыццяўляецца на 11 участках дарог Мінска. Пра гэта паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.



Як расказалі ў ведамстве, сёння мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на праспектах Незалежнасці (60, 80 км/г), Партызанскім (60 км/г), Дзяржынскага (70 км/г), Пушкіна (60 км/г), Жукава (60 км/г). Кантралююць хуткасць з дапамогай перасоўных датчыкаў таксама на вуліцах Леніна (60 км/г), Радыяльнай (60 км/г), Ціміразева (60 км/г), Ванеева (60 км/г), Арлоўскай (60 км/г) і МКАД (90 км/г).

У ДАІ звярнуліся да аўтамабілістаў з просьбай быць уважлівымі, выконваць хуткасныя абмежаванні і ўлічваць умовы надвор’я.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю