Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на 11 участках дарог Мінска, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінскага гарвыканкама.
Так, хуткасныя парушэнні фіксуюцца на праспектах Дзяржынскага, Пушкіна, Партызанскага, вуліцах Маякоўскага, Леніна, Радыяльнай, Ціміразева, Казінца, Кальварыйскай, дзе дзейнічае хуткаснае абмежаванне ў 60 км/г, а таксама на праспекце Незалежнасці (60, 80 км/г) і МКАД (90 км/г).
У ДАІ рэкамендуюць аўтамабілістам быць уважлівымі, выконваць хуткасныя абмежаванні і ўлічваць умовы надвор’я.