Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць сёння, 22 мая, на 11 участках дарог Мінска. Пра гэта паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Пад кантролем праспекты Незалежнасці (60, 80 км/г), Партызанскі (60 км/г), Жукава (60 км/г), Пушкіна (60 км/г), Ракасоўскага (60 км/г). Фіксуюцца хуткасныя парушэнні і на МКАД (90 км/г), Даўгінаўскім тракце (60 км / г). Таксама ўстаноўлены датчыкі на вуліцах Маякоўскага, Прытыцкага, Аранскай, Ціміразева — усюды хуткаснае абмежаванне 60 км/г.
Дзяржаўтаінспектары просяць аўтамабілістаў быць уважлівымі, выконваць хуткасць і ўлічваць умовы надвор’я.