Top.Mail.Ru
195

Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на 11 участках Мінска

Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на 11 участках дарог у Мінску, паведамілі ў сталічнай ДАІ.


Мабільныя датчыкі кантралююць хуткасць на праспектах Незалежнасці (60, 80 км/г), Партызанскім (60 км/г), Пушкіна (60 км/г), вуліцах Прытыцкага, Акадэмічнай, Казінца, Маякоўскага, Дзянісаўскай, Леніна, Даўгінаўскім тракце (на ўсіх — 60 км/г), а таксама на МКАД (90 км/г).

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя просіць аўтамабілістаў быць уважлівымі, выконваць хуткасны рэжым руху і ўлічваць умовы надвор’я.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю