Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць сёння на 11 участках дарог Мінска, паведамілі ў сталічнай ДАІ.
Кантралюецца дарожная сітуацыя на праспектах Незалежнасці (60, 80 км/г), Пушкіна (60 км/г), Партызанскім (60 км/г), Дзяржынскага (70 км/г). Прыборы ўстаноўлены і на МКАД (90 км/г). Працуюць мабільныя датчыкі таксама на вуліцах Радыяльнай, Леніна, Ціміразева, Маякоўскага, Кіжаватава, Прытыцкага — усюды хуткаснае абмежаванне 60 км/г.
Дзяржаўтаінспектары просяць аўтамабілістаў быць уважлівымі, выконваць хуткасны рэжым руху і ўлічваць умовы надвор’я.