Top.Mail.Ru
225

Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на 9 участках дарог Мінска

Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на 9 участках дарог Мінска. Пра гэта паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Сёння мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на наступных участках: пр. Незалежнасці (60, 80 км/г); МКАД (90 км/г); пр. Партызанскі (60 км/г); вул. Арлоўская (60 км/г); пр. Пушкіна (60 км/г).

Таксама кантроль за хуткасцю перамяшчэння транспарту ажыццяўляецца па вул. Прытыцкага (60 км/г); вул.Маякоўскага (60 км/г); пр. Дзяржынскага (60, 70 км/г); пр. Жукава (60 км/г).

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі просяць аўтамабілістаў быць уважлівымі, выконваць хуткасны рэжым руху і ўлічваць умовы надвор’я.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю