Дзяржаўтаінспекцыя просіць аўтамабілістаў быць уважлівымі, выконваць хуткасны рэжым руху і ўлічваць умовы надвор’я.
На васьмі ўчастках дарог у Мінску вядзецца кантроль скорасці руху транспарту. Аб гэтым БелТА паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Так, мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на пр. Незалежнасці (абмежаванні тут складаюць 60, 80 км/г), МКАД (90 км/г).
Кантроль за хуткасцю руху транспарту таксама вядзецца на пр. Дзяржынскага, вул. Прытыцкага, вул. Ціміразева, вул. Ташкенцкая, пр. Партызанскі, вул. Арлоўская. На гэтых участках дарог дзейнічае абмежаванне 60 км/г.
Дзяржаўтаінспекцыя просіць аўтамабілістаў быць уважлівымі, выконваць хуткасны рэжым руху і ўлічваць умовы надвор’я.