Top.Mail.Ru

Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на васьмі участках дарог Мінска

Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на васьмі участках дарог Мінска, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Хуткасць кантралюецца на праспектах Незалежнасці (60, 80 км/г), Партызанскім (60 км/г), Дзяржынскага (60, 70 км/г), Жукава (60 км/г), на вуліцах Прытыцкага (60 км/г), Радыяльнай (60 км/г), Аранскай (60 км/г), а таксама на МКАД (90 км/г).

Дзяржаўтаінспекцыя просіць аўтамабілістаў быць уважлівымі, выконваць хуткасны рэжым руху і ўлічваць умовы надвор’я.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю