Top.Mail.Ru

Мабільныя групы для аператыўнага вырашэння пытанняў уборачнай кампаніі пачнуць працаваць з 26 ліпеня

Мабільныя рабочыя групы для вывучэння і выяўлення магчымых фактараў, якія запавольваюць ход уборачнай кампаніі, пачнуць працаваць ва ўсіх рэгіёнах краіны з 26 ліпеня. Пра гэта паведамілі БелТА ў Камітэце дзяржаўнага кантролю (КДК).


«З улікам даручэнняў, якія даў 21 ліпеня кіраўнік дзяржавы па выніках селектарнай нарады па пытаннях уборкі ўраджаю, ва ўсіх рэгіёнах краіны створаныя мабільныя рабочыя групы для вывучэння і выяўлення магчымых фактараў, якія абмяжоўваюць і запавольваюць ход уборачнай кампаніі», — адзначылі ў КДК.

У складзе мабільных груп — прадстаўнікі КДК, Генеральнай пракуратуры, МУС, Мінсельгасхарчу.

«Задача мабільных груп — прыняцце мер рэагавання пры выяўленні праблемных пытанняў, аператыўная ліквідацыя магчымых недахопаў для забеспячэння высокіх тэмпаў уборкі ўраджаю», — расказалі ў КДК.


У зоне асаблівай увагі мабільных груп будуць пытанні гатоўнасці тэхнікі і зернесушыльнай гаспадаркі, наяўнасці неабходнай колькасці механізатараў, страт пры ўборцы ўраджаю, бесперабойнага забеспячэння палівам, захавання працоўнай і вытворчай дысцыпліны.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю