Па ініцыятыве венесуэльскага боку адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова з міністрам замежных спраў Венесуэлы Іванам Хілем Пінта. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
«Бакі пацвердзілі дружалюбны і адкрыты характар беларуска-венесуэльскага міждзяржаўнага дыялогу, а таксама абмеркавалі найбольш актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня», — расказалі ў МЗС.
Іван Хіль Пінта праінфармаваў беларускага калегу аб сітуацыі ў Карыбскім басейне і перадаў словы падзякі Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуры ў адрас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі за ўсямерную падтрымку Каракаса.
У сваю чаргу Максім Рыжанкоў пацвердзіў пазіцыю кіраўніка беларускай дзяржавы аб непрымальнасці і бесперспектыўнасці любых агрэсіўных дзеянняў і эскалацыі ў дачыненні да Венесуэлы, а таксама аб безальтэрнатыўнасці мірнага шляху для вырашэння ўсіх пытанняў.