Top.Mail.Ru
128

Магчымы маразы да 30 градусаў. Сіноптыкі чакаюць прыходу халодных арктычных паветраных мас

У Беларусь з 12 студзеня чакаецца паступленне халодных арктычных паветраных мас. Аб гэтым расказала начальнік аддзела доўгатэрміновых прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Ганна Самафалава, паведаміла БелТА.


«Пачынаючы з 12 студзеня ў Беларусь чакаецца паступленне халодных арктычных паветраных мас з поўначы Еўропы і паніжэнне тэмпературнага фону. У начны час тэмпература паветра будзе паніжацца да 15-24 градусаў, месцамі да 28 градусаў ніжэй за нуль. Магчымы нават 30-градусныя маразы», — сказала Ганна Самафалава.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю