Top.Mail.Ru
146

Магілёў далучыўся да рэспубліканскага марафона моладзі і студэнцтва «Усё залежыць ад нас»

У горадзе адбываецца шмат актыўнасцяў, праходзяць культурныя і спартыўныя мерапрыемствы. Актывісты ад БРСМ арганізавалі першы абласны маладзёжны фэст «Талантрыум», у рамках якога праводзяцца майстар-класы па розных відах творчасці, функцыянуюць інтэрактыўныя пляцоўкі, маладыя выканаўцы радуюць магіляўчан сваёй творчасцю. Месцам прыцягнення стала плошча Адзінства каля гандлёва-забаўляльнага цэнтра «Атрыум». Канцэрт пачынаўся пад дождж, але хутка выглянула сонейка і народ стаў падцягвацца сем’ямі. Шмат было жадаючых пазнаёміцца з блогерамі, праявіць эрудыцыю і атрымаць ад іх прызы.



Як паведамілі ў аблвыканкаме, да 21.00 у Магілёве будзе адбывацца шмат чаго цікавага і карыснага. Ахвотнікі змогуць паўдзельнічаць у гарадской спартландыі «Бітва двароў» сярод маладых сем’яў, прыняць удзел у навуковым квізе «Тэхналогіі заўтрашняга дня», далучыцца да Алімпійскіх дзён па стральбе з лука, пагутарыць з шасцікратным чэмпіёнам Беларусі па боксе Артурам Туніевам, пазнаёміцца з сучаснымі тэхналогіямі ў сценах Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці. 

Не сумна сёння і ў райцэнтрах вобласці. Напрыклад, у Горках з раніцы праходзіў гарадскі квэст «Значныя людзі зямлі горацкай», вызначаліся пераможцы раённага конкурсу малюнкаў сярод маладых сем’яў «Ведаць. Памятаць. Ганарыцца!», праходзіў маладзёжны забег. Асабліва шматлюдна было каля Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, дзе арганізатары запрасілі прысутных на народную зарадку, арганізавалі конкурсна-забаўляльную гульню «Мы маладыя, мы адзіныя!», правялі працоўная акцыя «Моладзь: разам сіла!» і іншыя мерапрыемствы.

Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота аўтара
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю