Top.Mail.Ru
145

Магілёўскі абласны драмтэатр пашырае супрацоўніцтва з расійскімі калегамі

Прадстаўнікі Магілёўскага абласнога драмтэатра нядаўна вярнуліся з Расіі з прыемнай навіной. Падпісана пагадненне з Арлоўскім тэатрам «Свабодная прастора» аб супрацоўніцтве.


— Мы дамовіліся аб умацаванні сяброўскіх сувязяў паміж нашымі тэатрамі і правядзенні сумесных творчых праектаў і абменных гастроляў, — удакладніла намеснік дырэктара Магілёўскага абласнога драмтэатра Вераніка Юргелас. — Гэта адбылося падчас правядзення круглага стала на тэму «Роля тэатральнага мастацтва ў патрыятычным выхаванні моладзі». 

Па запрашэнні тэатра «Свабодная прастора» у Арле 22 чэрвеня сабраліся прадстаўнікі шэрагу расійскіх і беларускіх тэатраў, каб разам узгадаць ахвяр самай крывавай вайны ХХ стагоддзя. Яны ўсклалі кветкі да помніка ў скверы Танкістаў, а вечарам прынялі ўдзел у спектаклі-канцэрце, прысвечаным Дню памяці і смутку, які прайшоў на сцэне тэатра «Свабодная прастора». Артыст Магілёўскага абласнога драмтэатра Ігар Бычкоў выканаў сольныя нумары са спектакля-канцэрта «Проста ты ўмела чакаць...», створанага па лістах франтавіка. 

Вераніка Юргелас падзялілася меркаваннем, што ваеннае мінулае — гэты агульны боль, які яб’ядноўвае братэрскія народы і праз мастацтва захоўвае памяць аб страшнай трагедыі. Магілёўскі драмтэатр паспяхова ўмацоўвае свае сувязі з расійскімі тэатрамі. Арлоўскі тэатр стаў пятым, з якім падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве. У спісе таксама Уладзімірскі абласны акадэмічны тэатр драмы, Бранскі тэатр драмы імя А. Талстога, Смаленскі камерны тэатр і Луганскі акадэмічны музычна-драматычны тэатр ім. М.Галубовіча.

Нэлі ЗІГУЛЯ 

Фота з архіва Магілёўскага абласнога драмтэатра

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю