Такі вынік у каманды ўпершыню.
Магілёўскі ЦАР стаў бронзавым прызёрам розыгрышу Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў у партугальскім Назары, паведамляе БелТА.
У паядынку за трэцяе месца чэмпіёны Беларусі адолелі іспанскую «Марбельлю».
- Асноўны час завяршыўся ўнічыю — 2:2, авертайм таксама не выявіў пераможцу, і матч перайшоў у серыю пенальці, дзе беларусы аказаліся мацнейшымі — 5:4.