Top.Mail.Ru
235

Магілёвец апраўдваў нацыстаў і вучыў гэтаму свайго 7-гадовага сына. Распачата крымінальная справа

Магілёўскія следчыя ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі ГУБАЗіК МУС выявілі 38-гадовага жыхара Бабруйска, які займаўся распаўсюджваннем ідэалогіі нацыстаў, гераізуючы іх зверскія злачынствы, учыненыя ў ваенныя гады, паведамляе БелТА.



Мужчына з падлеткавага ўзросту выяўляў цікавасць да гісторыі нацызму і неанацызму, актыўна далучаючыся да маладзёжных субкультур, адпаведным чынам апранаўся і вёў асацыяльны лад жыцця. У яго была судзімасць за хуліганства, здзейсненае групай асоб у дачыненні да незнаёмцаў. Акрамя таго, у сацсетках ён адкрыта дзяліўся сваімі поглядамі на ваенныя падзеі, а нацысцкіх лідараў называў героямі. У месенджарах усхваляў фашысцкіх правадыроў, а ў каментарыях да пастоў у экстрэмісцкіх чатах ён дзяліўся паштоўкамі з іх выявамі.

Яго «захапленне» дайшло да таго, што ён паступова пачаў прывіваць гэтыя ідэі свайму 7-гадоваму сыну. У мужчыны трое малалетніх дзяцей.

На першапачатковым этапе следства ён спрабаваў завуаляваць свае неанацысцкія ідэі пад прыкрыццём неапаганства, пазіцыянуючы сябе як прадстаўніка традыцыйнай паганскай рэлігіі.

Следчым упраўленнем УСК па Магілёўскай вобласці мужчыну прад’яўлена абвінавачанне за рэабілітацыю нацызму (ч. 1 арт. 130-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). З санкцыі пракурора да яго прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Канчатковая прававая ацэнка дзейнасці жыхара Бабруйска будзе дадзена пасля заканчэння расследавання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю