Магнітагорскі «Металург» стаў пераможцам перадсезоннага турніру па хакеі «Кубак Мінска», які прымалі сталічныя «Алімпік-Арэна» і «Чыжоўка-Арэна», паведамляе БелТА.
Удзел у розыгрышы прынялі чатыры каманды КХЛ - мінскае «Дынама», «Металург», «Адмірал» з Уладзівастока і тальяцінская «Лада», якія вызначылі лепшую ў фармаце кругавога турніру. У заключным матчы 17 жніўня хакеісты з Магнітагорска абыгралі Далёкаўсходні клуб з лікам 4:2. Уладальнікам трафея ў складзе «ЛІС» стаў беларускі абаронца Даніла Паліўка. Раней уральцы былі мацнейшыя за «Ладу» (6:0) і «Дынама» (3:1).
Выніковая табліца Кубка Мінска выглядае наступным чынам: 1. «Металург» (Магнітагорск) — 6 ачкоў; 2. «Лада» (Тальяці) — 3; 3. «Адмірал» (Уладзівасток) — 2; 4. «Дынама» (Мінск) — 2. «Маракі» размясціліся вышэй за «зуброў» дзякуючы перамозе ў вочным матчы (5: 2). Далей сталічны клуб чакае спарынг з ЦСКА, які пройдзе на «Алімпік-Арэне» 19 жніўня. У канцы месяца падапечныя Дзмітрыя Квартальнова адправяцца ў Маскву, дзе выступяць на Кубку мэра.
Таксама 17 жніўня ў Менску адбыўся таварыскі матч «Юнацтва» і маскоўскага «Дынама». Падчас сустрэчы на «Чыжоўка-Арэне» беларусы вялі з лікам 2:1, але ў выніку пацярпелі няўдачу — 2:3. Гэтая параза стала для «Юнацтва» першым цяперашнім летам пасля серыі з дзевяці перамог над камандамі Экстралігі.
Выніковая табліца Кубка Мінска выглядае наступным чынам:
1. «Металург» (Магнітагорск) — 6 ачкоў;
2. «Лада» (Тальяці) — 3;
3. «Адмірал» (Уладзівасток) — 2;
4. «Дынама» (Мінск) — 2.
«Маракі» размясціліся вышэй за «зуброў» дзякуючы перамозе ў вочным матчы (5: 2). Далей сталічны клуб чакае спарынг з ЦСКА, які пройдзе на «Алімпік-Арэне» 19 жніўня. У канцы месяца падапечныя Дзмітрыя Квартальнова адправяцца ў Маскву, дзе выступяць на Кубку мэра.
Таксама 17 жніўня ў Менску адбыўся таварыскі матч «Юнацтва» і маскоўскага «Дынама». Падчас сустрэчы на «Чыжоўка-Арэне» беларусы вялі з лікам 2:1, але ў выніку пацярпелі няўдачу — 2:3. Гэтая параза стала для «Юнацтва» першым цяперашнім летам пасля серыі з дзевяці перамог над камандамі экстралігі.