Прыродны пажар, які ўспыхнуў у суботу ў Каліфорніі, ахапіў плошчу амаль 300 га. Аб гэтым сведчаць даныя пажарнай службы штата, перадае БелТА.
Стыхійнае бедства распаўсюджваецца ў акрузе Лос-Анджэлес. Прычыну ўзнікнення пажару пакуль не ўстанавілі. Мясцовыя ўлады аб’явілі эвакуацыю жыхароў некалькіх бліжэйшых раёнаў.
Паводле даных газеты New York Post, пажарныя змагаюцца з агнём як на зямлі, так і з паветра.