Маштабныя лясныя пажары ахапілі Грэчаскі курортны востраў Крыт, да цяперашняга моманту эвакуіраваны каля 5 тыс.турыстаў. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на газету Kathimerini.
Каля 230 пажарных з прымяненнем верталётаў і спецтэхнікі на поўдні вострава працягваюць барацьбу з агнём, які хутка распаўсюджваецца, спальваючы лясныя масівы і знішчаючы дамы. Паведамленняў аб ахвярах і пацярпелых пакуль не паступала.
Тушэнне агню ўскладняецца моцным ветрам і складаным рэльефам мясцовасці. Дадатковыя сілы грэцкай паліцыі і берагавой аховы былі накіраваныя ў раён стыхійнага бедства для барацьбы з пашырэннем плошчы пажараў. «Гэта вельмі складаны пажар, і ён дагэтуль не патушаны», — распавёў прадстаўнік пажарнай аховы.
Грэцыя, размешчаная ў паўднёвай частцы Еўропы, у летні перыяд часта пакутуе ад пажараў. У апошнія гады назіраецца рост разбуральных пажараў у гэтай мясцовасці, выкліканых у тым ліку наступствамі змянення клімату.