Top.Mail.Ru
173

МАК дазволіў праводзіць міжнародныя спаборніцтвы ў Беларусі

Міжнародны алімпійскі камітэт дазволіў правядзенне міжнародных спаборніцтваў у Беларусі, паведамляе БелТА.



У распаўсюджаным рэлізе МАК, у прыватнасці, гаворыцца, што «міжнародным спартыўным федэрацыям можна падтрымліваць арганізацыю міжнародных спартыўных мерапрыемстваў у Беларусі». У дачыненні да Расіі санкцыі застаюцца ў сіле.

У прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі паведамілі, што выканкам МАК прапанаваў вынесці на зацвярджэнне 14-га Алімпійскага саміту, які адбыўся ў Лазане, змены ў рашэнне выканкама арганізацыі, прынятае 28 сакавіка 2023 года.

Цяпер, згодна са свежымі рэкамендацыямі МАК, юныя атлеты нашай краіны змогуць выступаць і прадстаўляць Беларусь на міжнародных спаборніцтвах у індывідуальных і камандных відах спорту, у тым ліку маючых адбыцца Юнацкіх Алімпійскіх гульнях у Дакары 2026 года, без якіх-небудзь абмежаванняў у выкарыстанні дзяржаўнай сімволікі, без нейтральнага статусу і дадатковых праверак з боку міжнародных федэрацый.

У адпаведнасці з рэкамендацыямі Беларусь зноў мае права на правядзенне на тэрыторыі краіны міжнародных спаборніцтваў самага высокага ўзроўню, падкрэслілі ў НАК.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю