І сапраўды, неўзабаве да пенсіянеркі прыйшоў малады чалавек, які забраў грошы і паспрабаваў перавесці іх на рахунак аферыстаў праз сваю карту. Але банк гэтую аперацыю расцаніў як падазроную і заблакіраваў рахунак.
Супрацоўнікі Кастрычніцкага РУУС Гродна затрымалі кур’ера. У далейшым грашовыя сродкі будуць вернуты пацярпелай. Дарэчы, па такой жа схеме зламыснікі ўцягнулі ў сваю злачынную дзейнасць і гэтага кур’ера.
Ва УУС нагадалі, што супрацоўнікі органаў унутраных спраў ніколі не просяць грамадзян дэклараваць іх грашовыя сродкі. Дэклараванне праводзіцца выключна ў рамках падатковага заканадаўства пры справаздачы аб даходах або фінансавай дзейнасці. У крымінальным працэсе паняцця «дэклараванне» не існуе. Усе аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы праводзяцца без выкарыстання асабістых грошай грамадзян. Калі вы чуеце фразу: «Вам неабходна задэклараваць грошы», значыць, з вамі размаўляе махляр.
«Таксама важна ведаць, што калі ў ходзе расследавання ўзнікае неабходнасць правядзення вобыску, органы міліцыі ніколі не паведамляюць пра гэта загадзя. Мэта вобыску — раптоўнае выяўленне доказаў, якія падазраваны можа паспрабаваць схаваць або знішчыць. Папярэджанне аб праверцы супярэчыць самой сутнасці следчага дзеяння», — адзначыў намеснік начальніка УУС аблвыканкама Вячаслаў Дземідовіч.