У пенсіянеркі з Мінска махляры выманілі $100 тысяч, іх забрала іншая паданутая жанчына. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС.
Як расказалі ў ведамстве, у Партызанскае РУУС звярнулася 85-гадовая жыхарка Мінска, якая трапілася на хітрыкі тэлефонных махляроў. Жанчына паведаміла, што спачатку ілжэработнікі «Энергазбыту» на падставе аказання паслуг завалодалі яе асабістымі данымі. Затым нібыта праваахоўнікі пераканалі яе, што атрыманая зламыснікамі інфармацыя можа быць выкарыстана ў злачынных мэтах. Жанчына паверыла і перадала кур’еру для «дэкларавання» $100 тыс.
Сышчыкі ўстанавілі, што грошы забрала 64-гадовая мінчанка. Яе таксама падманулі аферысты, выманіўшы больш за Br10 тыс. Пры гэтым, адзначылі ў ведамстве, да пацярпелай пасыльная прыехала, будучы ў поўнай упэўненасці, што дапамагае ёй выратаваць грошы ад махляроў. Кур’ер выехала ў суседнюю краіну, дзе перадала $100 тыс. невядомай асобе.
Следчым камітэтам распачата крымінальная справа за махлярства.