Палкоўнік Максім Бутранец назначаны намеснікам старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 25 красавіка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Яшчэ адным указам кіраўнік дзяржавы вызваліў ад гэтай пасады генерал-маёра Ігара Печаня. Ён звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросту з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.