Top.Mail.Ru

Максімальна ліберальна і з перадавымі тэхналогіямі. Лукашэнка абазначыў галоўныя падыходы пры правядзенні ЭКА

Галоўнымі падыходамі пры правядзенні ЭКА за кошт дзяржавы павінны быць ліберальныя падыходы для жанчын і прымяненне перадавых тэхналогій. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, заслухоўваючы даклад аб праекце ўказа «Аб правядзенні экстракарпаральнага апладнення», паведамляе БелТА.


Удзельнікамі мерапрыемства ў кіраўніка дзяржавы сталі намеснік Прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў, міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў і міністр працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч. 

У Беларусі ўжо дзейнічае праграма па прадастаўленні адной бясплатнай спробы ЭКА за кошт дзяржавы, дзякуючы якой за апошнія 4 гады на свет з’явіліся 2528 малых. І, як было даложана Прэзідэнту, гэта працэдура становіцца ўсё больш запатрабаванай.


«Па сутнасці ЭКА — адна з мер, накіраваных на паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі. Але гэта не самае галоўнае. Галоўнае, што жанчына хоча мець дзіця — дзякуй богу», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў, што міністр аховы здароўя ў кастрычніку 2025 года дакладваў па адпаведнай тэматыцы. «Было прынята рашэнне падысці максімальна ліберальна да гэтага пытання і ў інтарэсах ахвотных. Каб не было там нейкіх забабонаў чыноўніцкіх: ах, гэта можна, гэта нельга, гэта маральныя прынцыпы, яшчэ нейкія», — заўважыў кіраўнік дзяржавы.


Як паведамлялася раней, праграма адной бясплатнай спробы ЭКА ў Беларусі дзейнічае з 1 студзеня 2021 года. Яна даступная сямейным парам пры наяўнасці медыцынскіх паказанняў, адсутнасці супрацьпаказанняў і ўзросце жонкі да 40 гадоў.

У апошні час абмяркоўвалася пытанне аб тым, каб прадастаўляць бясплатна таксама і другую спробу ЭКА. На думку спецыялістаў, гэта будзе запатрабавана, таму што ў Беларусі першая спроба ЭКА прыводзіць да цяжарнасці прыкладна ў 40 % выпадкаў (адзін з найлепшых паказчыкаў у Еўропе). У астатніх 60 % выпадкаў жанчыны будуць зацікаўлены ў правядзенні другой спробы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю