Як развіваецца сістэма школьнага харчавання, расказаў міністр адукацыі Андрэй Іванец.
Як развіваецца сістэма школьнага харчавання, расказаў міністр адукацыі Андрэй Іванец.
Міністр звярнуў увагу, што пытанне школьнага харчавання досыць доўгі час знаходзіцца ў фокусе ўвагі Прэзідэнта. «У дзіцяці ў школе напружаная вучоба, вялікая нагрузка, і павінен быць прыём ежы — нармальны, спакойны, як у хатніх умовах. Але Прэзідэнт яшчэ раз зрабіў акцэнт на тым, што са школы не варта рабіць рэстаран. Гэта абсалютна справядліва, таму што ў першую чаргу дзіця прыходзіць у школу па веды», — адзначыў Андрэй Іванец.
Сумесна з урадам Міністэрства да пачатку новага навучальнага года правяло вялікую працу па карэкціроўцы сістэмы школьнага харчавання. «У першую чаргу яна тычыцца тых дзяцей, якія атрымліваюць аднаразовае харчаванне, гэта значыць іх час знаходжання ў школе не перавышае васьмі гадзін. Мы пастараліся зрабіць так, каб іх харчаванне было максімальна набліжана да хатняга, але пры гэтым выконваліся правілы дзіцячай дыетэтыкі», — падкрэсліў міністр.
Яшчэ адзін немалаважны аспект сістэмы харчавання — падзел вучняў на ўзроставыя групы. «Мы выдатна разумеем, што ў пачатковай школе, на другой або трэцяй ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў дзяцей розныя фізіялагічныя патрэбы. Таму размеркаванне на тры ўзроставыя групы па класах павінна іх цалкам задаволіць», — сказаў Андрэй Іванец.
Неабходная і даступнасць буфетаў. «Разнастайнасць прадуктаў, якія могуць прадавацца ў школьных буфетах выключна ў адпаведнасці з правіламі дзіцячага харчавання, стала значна большай. Мы будзем глядзець, наколькі дадзеная дапрацоўка эфектыўная», — рэзюмаваў міністр.