Top.Mail.Ru

«Маладосць» знаёміць з кітайскай літаратурай

Беларускі літаратурна-мастацкі часопіс «Маладосць» не ўпершыню звяртаецца да сучаснай кітайскай літаратуры. Вось і ў шостым, чэрвеньскім, нумары за 2025 год змешчана кароткая аповесць Су Цыцы «Бяжы, Ліні, бяжы!» у перакладзе на беларускую мову студэнткі 4-га курса факультэта кітайскай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Ганны Літош.



Пераклад ажыццёўлены з кнігі «Гук росту солі: зборнік апавяданняў пакалення 80-х» (пад рэдакцыяй Сун Гэн і Ян Цінсян), якая выйшла ў пекінскім Выдавецтве па даследванні і вывучэнні замежных моў у 2016 годзе. 

«Маладосць» на працягу некалькіх гадоў рыхтуе кітайскія выпускі. На старонках часопіса былі надрукаваны творы многіх паэтаў і празаікаў КНР розных пакаленняў. Сярод перакладчыкаў — і студэнты, магістранты, аспіранты, якія вывучаюць кітайскую мову, і добра вядомыя паэты Мікола Мятліцкі, Таццяна Сівец, Навум Гальпяровіч і іншыя творцы. 

У нас склаліся добрыя сувязі з кітаістамі з Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, — дзеліцца развагамі галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» Вольга Рацэвіч. — І мы і надалей будзем рыхтаваць спецыяльныя выпускі, прысвечаныя кітайскай паэзіі і кітайскай прозе, вершам, апавяданням, аповесцям, якія ствараюць маладыя пісьменнікі з Паднябеснай. Спадзяюся, што наша руплівая праца будзе заўважана ў Кітаі, што «маладосцеўскія» публікацыі падштурхнуць кітайскіх калег да арганізацыі перакладаў твораў маладых пісьменнікаў Беларусі. 

Сяргей ШЫЧКО


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю