Top.Mail.Ru

Малады майстар з правінцыі Гуандун адраджае традыцыйны танец ільва

Лі Цзуцзэ, прадстаўнік пакалення 1995-х гадоў, надаў традыцыйнаму танцу льва сучасны стыль і новае выкананне, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»


Яго «львы», якія свецяцца, сталі папулярнымі не толькі ў Кітаі, але і экспартуюцца больш чым у 20 краін і рэгіёнаў свету. Лі Цзуцзэ нарадзіўся ў павеце Суйсі, што ў правінцыі Гуандун (Паўднёвы Кітай), якая вядомая як «радзіма танца льва». Яго сям’я займаецца гэтым мастацтвам ужо некалькі пакаленняў. Яго бацька — афіцыйны захавальнік нацыянальнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны танца льва, а маці — майстар па вырабе традыцыйных ільвіных галоў правінцыйнага ўзроўню.

З дзяцінства Лі Цзуцзэ праяўляў цікавасць да танца льва. Пасля школы ён гадзінамі трэніраваўся ў мясцовым клубе баявых мастацтваў. У 2013 годзе падчас вячэрняга выступлення ў Лі Цзуцзе ўзнікла ідэя інтэграваць светлавыя элементы ў касцюмы львоў, каб зрабіць прадстаўленне больш відовішчным. Пасля паўгода эксперыментаў з’явіўся першы прататып «льва», які свеціцца.

Сёння «леў», які свеціцца, ужо абноўлены да трэцяга пакалення. Лі Цзуцзэ са сваімі «львамі» выступіў на сцэне больш за 20 буйных мерапрыемстваў і гала-канцэртаў.

Сямейная фабрыка Лі Цзуцзэ выпускае тысячы вырабаў, звязаных з танцам ільва, якія экспартуюцца ў больш як 20 краін і рэгіёнаў. Толькі за мінулы год было прададзена звыш 400 «львоў», якія свецяцца.


У апошнія гады Лі Цзуцзэ актыўна прасоўвае танец у сацыяльных сетках. Яго акаўнт у Douyin (таксама вядомай як TikTok за межамі Кітая) сабраў звыш 200 тысяч падпісчыкаў, а адно з відэа, на якім два «львы» скачуць праз жэрдкі, набрала больш за 100 мільёнаў праглядаў у інтэрнэце.

«Выкананне танца льва ўжо не проста спосаб заробку, як гэта было раней. Мы, як новае пакаленне захавальнікаў традыцый, павінны думаць аб тым, як шырэй распаўсюджваць традыцыйную кітайскую культуру», — падкрэсліў малады майстар.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю